Avenged Sevenfold
| Avenged Sevenfold | |
|---|---|
| | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Жанры | метал, прагрэсіўны метал і металкор |
| Гады | з 1999 — па гэты час |
| Краіна |
|
| Горад | Хантынгтан-Біч, Каліфорнія |
| Адкуль | акруга Орындж |
| Мова песень | англійская |
| Лэйблы | Warner Bros. Records[d], Capitol Records, Hopeless Records[d], Warner Music Group, Good Life Recordings[d] і Warner Records Inc.[d] |
| Склад | |
| Былыя ўдзельнікі |
Justin Meacham Dameon Ash Mark Mallete The Rev † Mike Portnoy Arin Ilejay |
| avengedsevenfold.com | |
«Avenged Sevenfold» (часам скарочана A7X) — амерыканскі метал-гурт з Хантынгтан-Біч, утвораны ў 1999 годзе.
Удзельнікамі гурта з’яўляюцца вакаліст М. Шэдаўс, рытм-гітарыст і бэк-вакаліст Закі Вэнджэнс, гітарыст і бэк-вакаліст Сіністэр Гейтс, бас-гітарыст Джоні Крайст і барабаншчык Brooks Wackerman.
На сённяшні дзень, Avenged Sevenfold выпусцілі сем студыйных альбомаў, адзін канцэртны альбом, зборнік, DVD і дваццаць пяць сінглаў. Сам гурт атрымаў шмат добрых водгукаў і быў абвешчаны адным з лідараў і ключавых гуртоў новай хвалі амерыканскага хэві-металу і заняў другое месца ў дзясятцы «Ultimate Guitar’s» «Top Ten Bands of the Decade».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Творчая біяграфія гурта пачалася ў 1999 годзе. Гурт складаўся з чатырох чалавек: M. Shadows, Zacky Vengeance, The Reverend і Matt Wendt (экс-басіст). Гурт выпусціў дэма з трыма песнямі: «Forgotten Faces», «The Art of Subconscious Illusion» і «Thick and Thin». гурта не хапала сола-гітарыста (Zacky быў толькі рытм-гітарыстам), тады The Rev паклікаў у гурт Synyster Gates.
Альбом «Waking the Fallen» быў выдадзены кампаніяй «Hopeless Records» (як і «Sounding the Seventh Trumpet»). Альбом адзначылі добрымі водгукамі ў часопісе «Rolling Stone». Адразу пасля рэлізу A7X падпісалі кантракт з лэйблам «Warner Bros. Records».
Наступны рэліз — альбом «City of Evil» — стаў своеасаблівым пераходам гурта ад аднаго стылю да другога. Вакаліст A7X M. Shadows амаль цалкам адмовіўся ад так званага «скрыму» на карысць спеваў. Гітарныя партыі сталі гучаць нашмат больш жорсткім і тэхнічнымі, у класічным метал-стылі. Альбом атрымаў статус «залатога» у студзені 2006 і быў прадстаўлены на 63 месцы ў часопісе «Guitar World» у намінацыі «Топ-100 найвялікшых гітарных альбомаў».

6 чэрвеня 2006 года гурт выступіў на разагрэве ў знакамітай «Metallica». Потым было праведзена турнэ разам з імі.
17 ліпеня 2007 года выпушчаны DVD «All Excess», які ўключае 156 хвілін апавядання пра членаў гурта як на сцэне, так і па-за ёй, — а таксама 4 канцэртных відэа і 4 кліпа.
Аднайменны альбом гурта — «Avenged Sevenfold» — выдадзены 19 кастрычніка 2007. Дэбютаваўшы адразу на чацвёртай пазіцыі «Billboard 200», альбом адразу разышоўся тыражом у 94 000 копій, і быў апошнім альбомам, запісаным ў «залатым складзе».
16 верасня 2008 выпушчаны канцэртны DVD гурта — «Live in the LBC & Diamonds in the Rough». Альбом складаецца з двух частак: CD-альбома і DVD-выступу.
28 снежня 2009 каля 13:00 гадзін дня па просьбе сваякоў выклікалі пажарнікаў у дом Джэймса Саллівана (The Rev). Ён быў знойдзены мёртвым ва ўласным доме. Паліцыя адмовіла версію забойства: прычынай смерці стала выпадковая перадазіроўка лекаў і алкаголю.
18 лютага 2010 года ўдзельнікі гурта паведамілі, што запіс новага альбома адбудзецца разам з барабаншчыкам гурта «Dream Theater» Mike Portnoy, што пазней пацвердзіў і сам Майк.
27 ліпеня выйшаў альбом «Nightmare» і трапіў на пазіцыю № 1 у «Billboard 200».
З канца 2010 Mike Portnoy пакінуў гурт.
Летам 2013 года быў запісаны шосты альбом гурта — «Hail to the King». У сеціве ён з’явіўся 20 жніўня, за сем дзён да афіцыйнага выхаду ў ЗША. 16 ліпеня 2014 альбом атрымаў статус «залатога».[1] На песні «Hail to the King», «Shepherd of Fire» і «This Means War» былі зняты кліпы.
У ліпені 2015 гурт пакінуў барабаншчык Эрын Элахай. 4 лістапада стала вядома імя новага барабаншчыка. Ім стаў Брукс Вакерман[2].
Склад гурта
[правіць | правіць зыходнік]| M. Shadows | Zacky Vengeance | Synyster Gates | Johnny Christ | Brooks Wackerman |
|
|
- Сесійныя музыканты
- Mike Portnoy — ударныя (2010)
Стужка часу
[правіць | правіць зыходнік]Стужка часу
[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Аб’ект намінавання | Намінацыя | Вынік |
|---|---|---|---|
| 2006 | Гурт Avenged Sevenfold | MTV Music Awards: Best New Artist | Перамога |
| Гурт Avenged Sevenfold | Golden God Awards: Best International Band | Перамога | |
| Synyster Gates у City of Evil | Total Guitar: Guitarist of the Year | Перамога | |
| Synyster Gates у City of Evil | Dimebag Darrell "Young Shredder" Award | Перамога | |
| Гурт Avenged Sevenfold | Kerrang! Awards: Best Band on the Planet | Намінацыя | |
| 2008 | Гурт Avenged Sevenfold | Kerrang! Awards: Best International Band | Намінацыя |
| Гурт Avenged Sevenfold | Kerrang! Awards: Best Live Band | Намінацыя | |
| Альбом Avenged Sevenfold | Kerrang! Awards: Album of the Year | Перамога | |
| 2010 | The Rev у Nightmare | Golden God Awards: Best Drummer | Перамога |
| 2011 | Mike Portnoy у Nightmare | Golden God Awards: Best Drummer | Перамога |
| Synyster Gates і Zacky Vengeance у Nightmare | Golden God Awards: Best Guitarists | Перамога | |
| M. Shadows у Nightmare | Golden God Awards: Best Vocalist | Перамога | |
| Nightmare | Golden God Awards: Album of the Year | Перамога | |
| Гурт Avenged Sevenfold | Golden God Awards: Best Live Band | Намінацыя | |
| 2012 | Гурт Avenged Sevenfold | Golden God Awards: Best Live Band | Перамога |
| Прыхільнікі Avenged Sevenfold | Golden God Awards: Most Dedicated Fans | Перамога | |
| 2013 | Carry On | Golden God Awards: Song of the Year | Намінацыя |
| 2014 | Прыхільнікі Avenged Sevenfold | Golden God Awards: Most Dedicated Fans | Перамога |
| Альбом Hail to the King | Golden God Awards: Album of the Year | Намінацыя | |
| M. Shadows у Hail to the King | Golden God Awards: Best Vocalist | Намінацыя | |
| Synyster Gates і Zacky Vengeance ў Hail to the King | Golden God Awards: Best Guitarists | Перамога | |
| Arin Ilejay ў Hail to the King | Golden God Awards: Best Drummer | Перамога | |
| Johnny Christ у Hail to the King | Golden God Awards: Best Bassist | Намінацыя | |
| Сінгл Hail to the King | Golden God Awards: Song of the Year | Намінацыя | |
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Sounding the Seventh Trumpet (2001)
- Waking the Fallen (2003)
- City of Evil (2005)
- Avenged Sevenfold (2007)
- Nightmare (2010)
- Hail to the King (2013)
- The Stage (2016)
- Life Is but a Dream... (2023)
Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Warmness on the Soul (2001)
- Black Reign (2018)
- STATICA (2026)
Перавыданні
[правіць | правіць зыходнік]- Sounding the Seventh Trumpet (2002)
- Waking the Fallen: Resurrected (2014)
- Diamonds in the Rough (2020)
Зборнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Diamonds in the Rough (2008)
DVD
[правіць | правіць зыходнік]- All Excess (2007)
- Live in the LBC & Diamonds in the Rough (2008)
Зноскі
- ↑ AVENGED SEVENFOLD's 'Hail To The King' Certified Gold In U.S. (англ.). BLABBERMOUTH.NET.
- ↑ Новости (руск.)(недаступная спасылка). avengedsevenfold.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2016. Праверана 5 лістапада 2015.




