Галоўная старонка
Праверана
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
27 верасня 2026 года
266 950 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч (1883—1940) — беларускі, польскі і расійскі ваенны. Афіцэр кавалерыі Рускай імператарскай арміі, генерал-маёр Белай арміі, камандзір Асобнага атрада БНР, камандаваў добраахвотніцкімі атрадамі польскай арміі ў Палескім паходзе 1920 года, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку генерала Франка.
Таксама вядомы як Бацька Булак-Балаховіч (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Вынікам рассейвання святла на завіслых часціцах і малекулах паветра з’яўляецца смуга.
- Папа Рымскі Віталіян у 666 годзе ўвёў у літургічны ўжытак арган.
- Упершыню савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан у 1929 годзе.
- Для працы над сцэнарам фільма, намінальна заснаванага на рамане Эрнэста Хэмінгуэя, быў прыцягнуты іншы нобелеўскі лаўрэат.
- На тэрыторыі стадыёна «Лакаматыў» у Гомелі існавала першая ў БССР Дзіцячая чыгунка.
- Жыхары Мінска могуць назіраць за жывой прыродай у заказніку ў межах горада.
- Адна са станцый метро ў Тэгеране ўпрыгожана выявамі і скульптурамі з хрысціянскімі вобразамі.
Актуальныя падзеі
- Апублікавана апісанне новага віду каціных Leopardus tilcayo. (17 верасня)
- Вынесены прысуд косаўскаму лідару Хашыму Тачы, які абвінавачаны ў ваенных злачынствах. (16 верасня)
- Лявонцій (Тумоўскі) прызначаны апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. (14 верасня)
Дзень у гісторыі
- 1422: Паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, заключаны Мельнскі мір.
- 1540: Папа рымскі Павел III зацвердзіў статут ордэна езуітаў.
- 1605: Войскі Рэчы Паспалітай у Кірхгольмскай бітве разбілі шведскую армію.
- 1783: У Херсоне на ваду спушчаны першы карабель Чарнаморскага флоту Расіі «Слава Екатерине».
- 1791: Яўрэям Францыі дадзена французскае грамадзянства.
- 1821: Мексіка атрымала незалежнасць ад Іспаніі.
- 1920: Войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.
- 1940: Германія, Італія і Японія падпісалі ў Берліне Траісты пакт.
- 1944: Пачаліся Маанзундская дэсантная аперацыя савецкіх войскаў і Белградская аперацыя савецкіх, балгарскіх і югаслаўскіх войскаў.
- 1977: Першы ток дала Чарнобыльская АЭС.
Вікістужка
- 27 верасня 2026 — Абвешчаны пераможцы ў конкурсе «Вікі любіць вёскі».
- 24 ліпеня 2026 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 265 000-ы артыкул.